У Палацы мастацтваў прайшло мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы.

  • -

У Палацы мастацтваў прайшло мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы.

Рубрики :Мероприятия

У Палацы мастацтваў прайшло мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы.

Мова – душа народа,  плён  працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і наш галоўны нацыянальны скарб.  Яна мае шматвяковую гісторыю, прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі.

У ДУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска» 27 лютага 2018 года адбылася літаратурна -музычная праграма     «Мая слава, надзея і гонар – роднае слова!», прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Для навучэнцаў УА «Бабруйскі дзяржаўны прафесіянальны электратэхнічны коледж ім. А. І. Чарныша», УА «Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны коледж», УА «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі коледж» гэтая сустрэча стала нагодай яшчэ раз задумацца пра лёс той, адзінай, якую завём матчынай, яшчэ раз узгадаць гістарычны шлях нашай мовы, паслухаць вершы і песні.

На працягу стагоддзяў прыгожае гучанне роднага слова беларус пачынаў успрымаць з цудоўных беларускіх казак,  легенд,  паданняў, з матчыных песень. Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў вусна — паэтычнай творчасці. Гэта прадэманстравалі удзельнікі творчых калектываў Палаца мастацтваў: юныя салісты Барыс Бавольскі, Мацвей Даражынскі і Арына Цітова – Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь театр песні  «Шына-най», прыгожыя сталісты Ульяна Шурына і Анастасія Цімушава – народны камерны хор, а таксама салістка Наталля Румянцава — Заслужаны аматарскі калектыв Рэспублікі Беларусь хор народнай песні імя В. Балаханава.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Нездарма Якуб Колас казаў: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову».

Рэжысёр масавых святаў

ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»                         Вольга Чайкова

Фота                                                                                  Дзмітрый Мякін

 

 

 

 

 

 

 


Интернет-ресурсы