Міжнародны навуковы форум «Традыцыйны беларускі касцюм у еўрапейскай культурнай прасторы».

  • -

Міжнародны навуковы форум «Традыцыйны беларускі касцюм у еўрапейскай культурнай прасторы».

Рубрики :Мероприятия

У ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» 19–20 кастрычніка 2017 года адбыўся Міжнародны навуковы форум «Традыцыйны беларускі касцюм у еўрапейскай культурнай прасторы». Удзельнікамі форума сталі прадстаўнікі розных краін: Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі.

У рамках форума адбыўся шэраг мерапрыемстваў: навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная праблемам вывучэння, захавання і папулярызацыі традыцыйнага касцюма, выкарыстання народных мастацкіх і тэхналагічных традыцый у практыцы сучаснага дызайну адзення; круглы стол, прымеркаваны да абмену досведам, як вырашаць праблемы вывучэння, захавання і папулярызацыі традыцыйнага касцюма, разглядаліся магчымасці ажыццяўлення сумесных міжнародных навуковых і культурных праектаў; адкрыццё ў музейнай экспазіцыі аддзела старажытнабеларускай культуры выстаў народнага касцюма «Па адзенні сустракаюць» і «Ад чэпчыка да капялюшыка», а таксама выстава сцэнічнага і гістарычнага касцюма з калекцый Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; дэманстрацыя рэплік традыцыйнага касцюма на аснове навуковых рэканструкцый РУП «Скарбніца»; экскурсія ў Цэнтр традыцыйных рамёстваў «Скарбніца»; майстар-клас, прысвечаны спосабам нашэння традыцыйных жаночых галаўных убораў на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы.

На форуме была прадстаўлена і Бабруйшчына ў асобе Юліі Літвінавай, якая падзялілася досведам працы этнастудыі «Традыцыйны строй», што існуе пры ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска», а таксама падзялілася палявымі матэрыяламі на тэму мясцовага касцюма, запісанымі падчас экспедыцыі па Бабруйскім раёне. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі будуць выдадзены да канца года ў выглядзе зборніка.

Кіраўнік этнастудыі «Традыцыйны строй»                    Юлія Літвінава


Интернет-ресурсы